«Беларусбанк» для ўдзельнікаў усіх Клубаў («Карт-бланш», «Лэдзі», «Аксаміт», #настарт, «Шчодры», «Персона») запусціў новы сэрвіс - «Камплімент ад банка».
Цяпер актыўна ажыццяўляючы безнаяўныя аперацыі ў Інтэрнэт-банкінгу, Вы атрымліваеце Камплімент ад банка - магчымасць атрымання зніжкі ці бонуса ў любой арганізацыі - партнёра праграмы лаяльнасці «Моцная картка».
Як працуе сэрвіс?
1. Здзейсніце любую безнаяўную аперацыю на суму ад 30 бел. руб. у АІС "Разлік" (АРІП) у сістэме Інтэрнэт-банкінг з выкарыстаннем плацежнай карткі Клуба.
2. Разам з пацвярджэннем аб паспяховым правядзенні аперацыі Вы атрымліваеце Камплімент:
«ААТ «ААБ Беларусбанк» дзякуе Вам за актыўнасць! Прыміце магчымасць аформіць купон на атрыманне зніжкі!»
3. Пераходзьце па спасылцы, пазначанай у Кампліменце, і выбірайце любы купон, які спадабаўся, на сайце аператара праграмы лаяльнасці «Моцная картка».
4. Выконвайце інструкцыі, якія з'яўляюцца на экране, і выбраны купон захаваецца ў Вашым асабістым кабінеце на сайце праграмы лаяльнасці «Моцная картка».
Як выкарыстаць атрыманы купон?
- Зайдзіце ў асабісты кабінет, прайшоўшы па спасылцы, атрыманай у СМС у момант афармлення купона.
- У спісе, які з'явіўся, выберыце патрэбны купон, адкрыйце яго на экране мабільнага тэлефона або раздрукуйце.
- Пакажыце купон на касе прадпрыемства або ўвядзіце нумар прамакода купона ў інтэрнэт-краме і атрымайце прывілею, названую ў купоне.
Звяртаем увагу:
- Усе купоны маюць тэрмін дзеяння (глядзець у апісанні купона).