Навіны банка і прэс-рэлізы
17.03.2020

Global Finance прызнаў Беларусбанк лепшым банкам у краіне на 2020 год

Часопіс Global Finance абвясціў пераможцаў 27-ай штогадовай прэміі «Лепшыя банкі свету». «Беларусбанк» прызналі лепшым банкам Рэспублікі Беларусь на 2020 год, гэта 7-я падобная ўзнагарода банка.

Адбор лаўрэатаў ажыццяўлялі рэдактары часопіса Global Finance па выніках шматлікіх абмеркаванняў з карпаратыўнымі фінансавымі дырэктарамі, банкірамі і банкаўскімі кансультантамі, аналітыкамі па ўсім свеце. Эксперты кіраваліся такімі фактарамі як рост актываў, рэнтабельнасць, геаграфія дзейнасці, стратэгічныя сувязі, развіццё новых напрамкаў дзейнасці і наватарства ў прадуктах.

Для «Беларусбанка» вялікі гонар быць прызнаным Global Finance адным з лепшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і нумарам адзін у Беларусі. 

Даведачна:

Часопіс Global Finance — штомесячнае выданне, якое налічвае больш за 50 тысяч чытачоў у 188 краінах. Global Finance прэзентуе рэйтынгі па цэлым шэрагу галін эканомікі, уключаючы банкаўскі сектар. Лаўрэаты гэтай прэміі - лідары сваёй галіны, здольныя прафесійна рэагаваць на новыя палітычныя павевы, наватарскія тэхналогіі, змяненні кан'юнктуры рынку.