У Палацы культуры ў абласным горадзе 14 сакавіка адкрылася інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі», якая ўключае ў сябе больш за 70 экспанатаў. Праект рэалізуецца выдавецкім домам «Беларусь сегодня». Афіцыйным партнёрам ініцыятывы выступіў «Беларусбанк».
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гістарычнымі фатаграфіямі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароднымі лістамі і баявымі характарыстыкамі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Магілёўшчыны, даведацца пра подзвігі і заслугі канкрэтных партызан, баявыя сутыкненні, партызанскія фарміраванні рэгіёну.
Выстава заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі», матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Праект вялікі, патрэбны, грандыёзны, лічыць прадстаўнік афіцыйнага партнёра выставы, начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення №700 ААТ «ААБ Беларусбанк» Алег Казарэдаў:
У Магілёве выстава «Партызаны Беларусі» будзе працаваць да 29 сакавіка. Таксама паралельна яна працуе ў Брэсце. Чакаюць сваёй чаргі і іншыя рэгіёны.
Праект стартаваў літаральна ў ліпені мінулага года, але ў базе даных ужо знаходзіцца больш за 83 тысячы электронных картак партызанскага руху.
За час існавання інтэрнэт-праекта яго наведала больш за 65 тысяч чалавек. І інтарэс толькі расце. Кожны дзень праект наведваюць каля 800 чалавек. Яны шукаюць і знаходзяць сваіх гераічных продкаў, гісторыі пра іх.