Навіны банка і прэс-рэлізы
13.03.2020

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №402, ЦБП №№408, 419, 422

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здяйснення аперацый па рахункахагаворах), аформленых у філіяле №402, ЦБП №№408, 419, 422:

У перыяд часу з 22:00 12.03.2020 да 09:00 16.03.2020 будуць недаступны аперацыі:

- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;

- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 13.03.2020 па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 16.03.2020.

Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненні наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здзейсненых у перыяд часу з 00:00 13.03.2020 да 09:00 16.03.2020 будзе праведзена 16.03.2020.*

*Тычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гродзенскай вобласці.

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!