Паважаныя кліенты!
Віншуем кожнага з вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — святам дзяржаўнай важнасці, нашым агульным святам!
Дзякуючы галоўнаму дзяржаўнаму дакументу ў нашай краіне пачалося будаўніцтва новай беларускай дзяржаўнасці.
Быць грамадзянінам сваёй краіны, служыць Радзіме, паважаць традыцыі асноўнага Закона дзяржавы — у гэтым залог нашых сучасных і будучых поспехаў.
Прыміце віншаванні з гэтым выдатным днём і пажаданні здароўя, жыццялюбства і дабрабыту.
Няхай кожны беларус будзе ўпэўнены ў сваёй будучыні!
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»