Навіны банка і прэс-рэлізы
05.03.2020

Без камісій і пад 7% гадавых у доларах ЗША. Банк рэалізуе аблігацыі ТАА «Хлебазавод № 10»

«Беларусбанк» з 5 сакавіка 2020 года аказвае кліентам паслугі па куплі аблігацый ТАА «Хлебазавод  № 10» 1-га выпуску.

Аб'ём эмісіі складае 1 700 000 долараў ЗША, пагашэнне 29 лістапада 2024 года (з афертай на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7 працэнтам гадавых.

«Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «Хлебазавод № 10» 1-га выпуску без камісій. Аблігацыі могуць быць набытыя фізічнымі асобамі ва ўстановах банка і праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг».

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.