Найбуйнейшы банк краіны прыняў удзел у відэароліку, прысвечаным падтрымцы кітайскага горада Ухань. Ініцыятарам выступіла Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР.
Гэты горад найбольш пацярпеў ад эпідэміі новай каранавіруснай пнеўманіі. Удзельнікамі роліка сталі Міністэрства аховы здароўя, прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў і кампаній Беларусі.
Каманда «Беларусбанка» выступіла ў падтрымку жыхароў кітайскага горада з наступным лозунгам:
«Трымайся, Ухань, трымайся, Кітай. Беларусь падтрымлівае цябе!»