Навіны банка і прэс-рэлізы
19.02.2020

Больш за 20%: «Беларусбанк» павялічыў долю на рынку крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу

Другі год запар банк падтрымлівае адну са значных падзей у эканамічным і грамадскім жыцці краіны - Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. Прадстаўнікі найбуйнейшага банка рэспублікі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, на якой анансавалі асноўныя напрамкі і актуальныя пытанні будучага эканамічнага форуму. Адзначым, што «Беларусбанк» выступіў Стратэгічным партнёрам мерапрыемства.

nedelja-bel-predprinimatel-1

Адна са стратэгічных задач «Беларусбанка» - паспяховая рэалізацыя ініцыятыў прыватнага сектара краіны. Ужо пяты год у банку функцыянуе Праграма падтрымкі суб'ектаў МСБ. У рамках яе фінансавая падтрымка аказана больш за 6 тыс. праектаў.

Толькі за мінулы год на крэдытаванне бізнес-ініцыятыў банк накіраваў каля Br1,8 мільярда. Набраныя тэмпы росту дазваляюць «Беларусбанку» стабільна ўтрымліваць лідарства на рынку крэдытавання гэтага сектара эканомікі. Доля банка на 1 студзеня 2020 года склала 20,3%.

Сёння банк прапануе прадстаўнікам бізнесу крэдытныя прадукты на мэты бягучай, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці. Таксама прадугледжана магчымасць прадастаўлення крэдытаў па льготнай стаўцы для суб'ектаў МСБ, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у малых гарадах, рэзідэнтам СЭЗ, у гарадах-спадарожніках.

V Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 24 лютага па 1 сакавіка 2020 года. Акрамя важных эканамічных пытанняў на ім будуць прадстаўлены вынікі правядзення штогадовага 15-га апытання ўладальнікаў і кіраўнікоў бізнесу Беларусі «Індэкс Дзелавога Аптымізму 2020».

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!