Рады паведаміць, што 4 лютага адбыўся трэці розыгрыш рэкламнай гульні «Да інавацый з Visa». Нагадаем, што ў гульні прымаў удзел кожны, хто зарэгістраваў транзакцыі ад 15 BYN на сайце www.visa.com.by. Зарэгістраваныя аперацыі ад 15 BYN удзельнічалі ў розыгрышы разумнай тэхнікі для дома, а транзакцыі ад 50 BYN - яшчэ і ў розыгрышы смарт-кватэры.
У трэцім этапе рэкламнай гульні прымалі ўдзел транзакцыі, зарэгістраваныя з 27 снежня па 27 студзеня. Як і ў папярэдніх этапах, удзельнікі атрымалі магчымасць стаць уладальнікамі смарт-тэхнікі для дома: халадзільніка, тэлевізара, пральнай машыны, робата-пыласоса. Акрамя смарт-тэхнікі, таксама быў разыграны галоўны прыз - кватэра ў Новай Баравой.
Адным з пераможцаў у розыгрышы прызоў стала кліентка Беларусбанка Марыя Зайко, якая выйграла разумную пральную машыну. Па словах Марыі, гэта яе першы вялікі выйгрыш у рэкламнай гульні. Каб выйграць прыз, яна зарэгістравала каля 20 чэкаў.
Калі вы таксама, як Марыя, жадаеце стаць уладальнікам каштоўнага прыза, удзельнічайце ў рэкламных гульнях, якія праводзяцца плацежнымі сістэмамі і банкам.
З падрабязнай інфармацыяй аб рэкламных гульнях, акцыях і спецыяльных прапановах можна азнаёміцца ў рубрыцы «Зніжкі і акцыі».