Пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва сталі ключавымі на сустрэчы старшыні праўлення «Беларусбанка» Віктара Ананіча з прадстаўнікамі Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Беларусі і Славацкага фермерскага кааператыва. Перамовы адбыліся ў рамках рабочага візіту кіраўніцтва найбуйнейшага банка краіны ў Быхаў.
Праграма сустрэчы таксама прадугледжвала наведванне ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод». Бакі абмеркавалі пытанні магчымай рэалізацыі перспектыўных праектаў.
У рамках візіту ў Магілёўскую вобласць у Быхаўскім райвыканкаме член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Ананіч таксама правёў асабісты прыём грамадзян. Па дапамогу ў вырашэнні актуальных праблем да сенатара звярнуліся жыхары горада. Звярнуўшымся былі прапанаваны магчымыя варыянты вырашэння праблем.
Аддзел камунікацый