ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» падпісалі новае Генеральнае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння ў рамках фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў беларускіх рублях на 2020-2021 гг.
Крэдытнае садзейнічанне прадугледжвае фінансаванне праектаў стартап-кампаній, падтрымку рэгіёнаў, сацыяльнага прадпрымальніцтва, жаночага прадпрымальніцтва, экалагічных праектаў і інш. Такое фінансаванне дасць магчымасць пашырыць развіццё гэтых напрамкаў у Рэспубліцы Беларусь і забяспечыць доступ суб'ектаў МСП да фінансавага падмацавання па прывабных працэнтных стаўках.