Навіны банка і прэс-рэлізы
06.02.2020

«Беларусбанк», «БЕЛАЗ» і Еўразійскі банк развіцця падпісалі трохбаковае пагадненне

ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) падпісалі трохбаковае пагадненне. Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Пётр Пархомчык, дырэктар ЦБП №616 «Беларусбанка» ў г. Жодзіна Пётр Папкоў і кіруючы дырэктар ЕАБР (Расійская Федэрацыя) Сяргей Ігнатаў.

belaz-1

За доўгія гады цеснага супрацоўніцтва «Беларусбанка» і «БЕЛАЗ» устанавіліся паважлівыя і ўзаемавыгадныя адносіны. Падпісанне гэтага пагаднення дазволіць кліенту банка скарыстацца рэсурсамі міжнароднага банка ЕАБР для папаўнення абаротных сродкаў прадпрыемства. Для найбуйнейшага беларускага банка - гэта больш цеснае супрацоўніцтва з ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» шляхам павелічэння сум паступаючай выручкі на рахункі прадпрыемства, адкрытыя ў «Беларусбанку». Дакумент таксама дасць магчымасць праводзіць міжнародныя плацяжы, ажыццяўляць аперацыі па канверсіі замежнай валюты.

belaz-2