Навіны банка і прэс-рэлізы
03.02.2020

Інфармуем аб прыпыненні прадастаўлення крэдыту на спажывецкія патрэбы «Растэрміноўка без пераплат»

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 лютага 2020 года прыпыняе прадастаўленне крэдытаў на спажывецкія патрэбы «Растэрміноўка без пераплат» (у тым ліку што афармляюцца з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»).

Набыць жаданыя тавары ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) у крэдыт па-ранейшаму магчыма, скарыстаўшыся іншымі спажывецкімі крэдытамі банка.

Падабраць аптымальны варыянт крэдытнага прадукта можна з дапамогай інструментаў «крэдытны канструктар» і «крэдытны калькулятар», рэалізаваных на карпаратыўным сайце банка www.belarusbank.by.