Навіны банка і прэс-рэлізы
31.01.2020

«Беларусбанк» прапануе новы прадукт суб'ектам малога і сярэдняга бізнесу, альтэрнатыўны класічным крэдытам

«Беларусбанк» запусціў новы прадукт для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу «МСБ Экспрэс-гарантыя». Гарантыі выдаюцца банкам прадаўцу тавараў, работ, паслуг у забеспячэнне выканання:

  • абавязацельстваў па вяртанні авансу, плацяжу;
  • кантракту;
  • аферты, прадстаўленай удзельнікам таргоў (тэндэру);
  • абавязацельстваў на карысць мытных органаў для забеспячэння адтэрміноўкі/растэрміноўкі выплаты мытных плацяжоў, перавозкі пад мытным кантролем і г.д.

Асноўнымі перавагамі «МСБ Экспрэс-гарантыя» з'яўляюцца:

  • кошт яе афармлення;
  • магчымасць афармлення гарантыі пад паручыцельства фізічнай асобы-заснавальніка без ацэнкі яго плацежаздольнасці;
  • аператыўнасць прыняцця рашэння па выдачы, абумоўленая спрошчанай працэдурай афармлення забеспячэння выканання абавязацельстваў.

«МСБ Экспрэс-гарантыя» - недарагі, хуткі і зручны інструмент для падтрымкі бізнесу.