Пашырэнне партнёрства кампаній Беларусі і КНР стала адной з ключавых тэм падпісанага сёння Генеральнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк», ДУ «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка» і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка». Подпісы пад дакументам паставілі старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч, кіраўнік Адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка і генеральны дырэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» Янь Ган.
Акрамя таго, у цяперашні час праводзіцца работа па ўвядзенні ў банку персанальных менеджараў, якія валодаюць кітайскай мовай, для абслугоўвання рэзідэнтаў з КНР, што дасць магчымасць прадаставіць індывідуальны падыход для кожнай асобнай кампаніі.
На кітайскім рынку «Беларусбанк» актыўна працуе ўжо больш за 10 гадоў. Сёння гэта адзіны беларускі банк, які мае ў Кітаі пастаяннае прадстаўніцтва. Яно спрыяе паглыбленню кантактаў паміж фінансавымі арганізацыямі дзвюх дзяржаў і фінансаванню сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў. За апошнія 5 гадоў банкам прыцягнута некалькі кітайскіх ліній на агульную суму каля 2 мільярдаў долараў ЗША.
Адным са стратэгічных напрамкаў развіцця «Беларусбанка» з'яўляецца нарошчванне супрацоўніцтва з беларуска-кітайскім індустрыяльным паркам «Вялікі Камень». З мэтай прадастаўлення комплексу банкаўскіх паслуг юрыдычным і фізічным асобам у будынку Адміністрацыі кампаніі ў ліпені 2018 года «Беларусбанк» першым адкрыў сучаснае банкаўскае аддзяленне. Тут усталяваны ўстройствы самаабслугоўвання: інфакіёск і банкамат, у меню якога прадугледжаны замежныя мовы, у тым ліку катайская. Абслугоўванне кліентаў ажыццяўляе высокакваліфікаваны персанал.
Як адзначыў Аляксандр Ярашэнка, «Беларусбанк» стаў першай фінансавай установай, з якой у Адміністрацыі індустрыяльнага парка пачалося цеснае супрацоўніцтва.
На думку генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» Янь Гана, падпісанне трохбаковага пагаднення будзе спрыяць развіццю сумесных ініцыятыў, а таксама ўмацуе супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю.
Сумеснае партнёрства прадугледжвае, у тым ліку правядзенне канферэнцый, форумаў, семінараў, круглых сталоў і іншых значных мерапрыемстваў.
Бакі разлічваюць, што сённяшняе пагадненне аб супрацоўніцтве стане яшчэ адной прыступкай у развіцці беларуска-кітайскіх адносін, дазволіць эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці кожнага боку і, у канчатковым выніку, вырасціць паспяховы сучасны бізнес.
Аддзел камунікацый