Навіны банка і прэс-рэлізы
28.01.2020

Падарожнічайце камфортна

Беларуская чыгунка і ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізавалі ў цягніках міжнародных ліній магчымасць аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках за межамі Рэспублікі Беларусь.

Рэалізацыя гэтага сэрвісу дазволіць пасажырам разлічвацца ў цягніках БЧ з дапамогай банкаўскай карткі ў тым ліку за чайную прадукцыю, пасцельную бялізну, паслугі вагона-рэстарана.

Раней аплаціць паслугі карткай можна было толькі падчас знаходжання цягніка на тэрыторыі Беларусі. Цяпер гэта магчыма на працягу ўсяго шляху і ва ўсіх міжнародных цягніках БЧ, адзіная ўмова – наяўнасць устойлівай мабільнай сувязі.