Навіны банка і прэс-рэлізы
23.01.2020

Прыярытэтны сэрвіс і бясплатная ўпакоўка багажу: спецпрапанова для трымальнікаў прэміяльных карт

specpredlozhenie2

Плануеце падарожжа з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»? У нас ёсць для вас спецыяльная прапанова!

Калі вы трымальнік прэміяльнай карткі Visa Platinum «Беларусбанка», можаце скарыстацца Прыярытэтным сэрвісам Visa ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і паслугай бясплатнай упакоўкі багажу.

Каб бясплатна спакаваць багаж і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове вам неабходна:

  • атрымаць ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу Visa на інфармацыйнай стойцы на 3-м паверсе аэрапорта;
  • скарыстацца сэрвісам бясплатнай упакоўкі багажу;
  • прайсці рэгістрацыю на стойцы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа і здаць багаж;
  • прад'явіўшы ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу, прайсці ў зону кантролю бяспекі.

Паездкі ў аэрапорт і назад для трымальнікаў Visa Platinum «Беларусбанка» таксама ажыццяўляюцца на спецыяльных умовах - таксі «Баварыя» са зніжкай 50%. Пры аплаце паездак у горадзе прэміяльнай картай зніжка складзе 15%.  

Прапановы дзейнічаюць да 31.12.2020 года.

Падрабязнасці на visa.com.by.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!