«Беларусбанк» аказвае кліентам паслугі па куплі дзяржаўных аблігацый 265-га выпуску, намінаваных у доларах ЗША.
Аб'ём даразмяшчэння складае больш за 75 млн долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 7 гадоў (без аферты на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 3,7 працэнтам гадавых.
Размяшчэнне дзяржаўных аблігацый 265-га выпуску ажыццяўляецца на штодзённай аснове ў гандлёвай сістэме біржы без правядзення аўкцыёну.