Навіны банка і прэс-рэлізы
17.01.2020

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках, аформленых у філіяле №400-Гродзенскім абласным упраўленні, ЦБП №401, №410, №415, №421, №424

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №400-Гродзенскім абласным упраўленні, ЦБП №401, №410, №415, №421, №424:

У перыяд часу з 22:00 06.02.2020 да 09:00 10.02.2020 будуць недаступны аперацыі:

  • па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
  • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 07.02.2020 па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 10.02.2020.

У перыяд часу з 23:59 06.02.2020 да 09:00 10.02.2020 не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў названых устаноў банка з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!