Цяпер аплачваць пакупкі і паслугі стане яшчэ прасцей. «Беларусбанк» і фінтэх-стартап Cashew запусцілі інавацыйны спосаб аплаты з дапамогай QR-кода.
Тэхналогія дазваляе прадаўцам прымаць плацяжы па картах «Беларусбанка» без устаноўкі тэрмінальнага абсталявання, а пакупнікам разлічыцца мабільным прыкладаннем М-Банкінг, адсканаваўшы QR-код.
Інфармацыя аб паспяховым плацяжы аўтаматычна паступіць прадаўцу пасля спісання грошай з вашай карты*.
Скарыстацца новым спосабам аплаты можа любы кліент банка, у якога на смартфоне ўстаноўлены М-банкінг. Пры гэтым у «фізічнай» наяўнасці ў момант аплаты плацежнай карты, якая дададзена ў прыкладанне, неабходнасці няма.
Ужо сёння магчымасць аплаты QR-кодам даступна ў крамах 7 партнёраў сэрвісу ў Мінску:
Анлайн-гіпермаркет «21vek.by» (пры аплаце анлайн на сайце);
Сетка супермаркетаў для дзяцей «Буслiк» (пры аплаце ў касах крамаў);
Прафесійная служба дастаўкі японскай кухні «Сушы Вёслы take away» (пры аплаце заказу ў касе або кур'еру пры дастаўцы);
Кафэ «GARAGE» (пры аплаце ў кафэ па адрасе г. Мінск, вул. Кальварыйская 17);
Сушы-бар «Юджын Крабс» (пры аплаце заказу ў касе або кур'еру пры дастаўцы);
Сетка кафэ хуткага харчавання Easy Soup (пры аплаце заказу ў кафэ);
Сетка шынных сэрвісных цэнтраў TYREPLUS Michelin.
Праверце, а можа і ў вашай любімай краме з'явілася яркая наклейка:
* Паслуга даступна толькі для плацежных картак банка, дададзеных у мабільнае прыкладанне М-банкінг. Аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем паслугі не ўлічваюцца пры разліку бонуса (кэшбэк) у рамках праграм лаяльнасці банка, па аперацыях не прадастаўляецца растэрміноўка і не выплачваецца бонус (кэшбэк) па картах растэрміноўкі Магніт.
Аддзел камунікацый