Навіны банка і прэс-рэлізы
10.01.2020

Інфармуем аб закрыцці філіяла № 400 - Гродзенскага абласнога ўпраўлення і стварэнні на яго базе Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400 (прэс-рэліз)

Паважаныя кліенты!

Звяртаем вашу ўвагу на хуткае закрыццё філіяла № 400 — Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

Апошні працоўны дзень філіяла — абласнога ўпраўлення – 7 лютага 2020 года. З 8 лютага 2020 года на яго базе ствараецца Гродзенскае абласное ўпраўленне № 400 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Дата спынення філіялам № 400 — Гродзенскім абласным упраўленнем (БІК AKBBBY21400) удзелу ў міжбанкаўскіх разліках — 08.02.2020 г.  

БІК пераемніка AKBBBY2X — ААТ «ААБ Беларусбанк».