Навіны банка і прэс-рэлізы
31.12.2019

Віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Сябры!

Каманда «Беларусбанка» віншуе вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі і кажа «дзякуй» за чарговы год, пройдзены разам!

Кожны дзень адыходзячага года мы працавалі для вас і вашага камфорту: мяняліся, развіваліся, запускалі новыя прадукты і паслугі, удасканальвалі ўжо знаёмыя і ўпадабаныя вамі. Рэалізуючы сваю місію, мы садзейнічалі дасягненню і развіццю вашага поспеху, прадастаўлялі ўніверсальны спектр класічных і высокатэхналагічных паслуг на тэрыторыі ўсёй краіны ў зручнай форме і ў зручны час.

Мы шануем ваш давер і спадзяемся, што ў новым годзе па-ранейшаму будзем разам.

Няхай надыходзячыя святы прынясуць у вашы дамы толькі прыемныя клопаты, пацешаць увагай родных і блізкіх. Даруйце крыўды, марце і будзьце адкрытыя ўсяму новаму. А мы заўсёды будзем побач.

Здароўя вам, паважаныя кліенты, дабрабыту і цудоўнага святочнага настрою.

Ваш «Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!