На тэлеканале АНТ фінішаваў рэспубліканскі конкурс «Талент краiны», які падтрымаў «Беларусбанк». Чацвёрты сезон стаў адным з самых багатых на таленты. На працягу многіх месяцаў тэлеканал шукаў лепшых маладых артыстаў розных жанраў сярод найталенавітай моладзі Беларусі. З сотні чалавек, якія прымалі ўдзел у праекце, да апошняга этапу дайшлі толькі 10.
Грандыёзны фінал творчага спаборніцтва гледачы ўбачылі ў суботу, 28 снежня. Пераможцаў чацвёртага сезона рэспубліканскага дзіцячага шматжанравага тэлевізійнага конкурсу «Талент краiны» ўзнагародзіла намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Таццяна Міхайлоўская.
У рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Прастора натхнення» найбуйнейшы банк краіны ўжо трэці год запар выступае генеральным партнёрам «Талента краiны». Пераможцам конкурсу, Паліне Балашэнка з Оршы (арыгінальны жанр, малодшая група) і мінчанцы Анастасіі Жабко (вакальны жанр, старэйшая група), былі ўручаны сертыфікаты на адпачынак у адным з санаторыяў банка.
Усе фіналісты чацвёртага сезона таксама атрымалі каштоўныя падарункі ад генеральнага партнёра праекта - скарбонку са срэбнай манетай.
«Беларусбанк» віншуе фіналістаў і пераможцаў чацвёртага сезона конкурсу «Талент краiны», жадае творчых поспехаў і шмат яркіх перамог на нацыянальных і міжнародных конкурсах.
Аддзел камунікацый