Пагадненне аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту на суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў (эквівалентна каля $ 500 млн) падпісана 16 снежня ў Шанхаі паміж Беларуссю (у асобе Міністэрства фінансаў) і Шанхайскім філіялам Банка развіцця Кітая. Ад імя Беларусі пагадненне падпісаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе афіцыйны сайт Мінфіна Беларусі.
Падпісанне пагаднення стала магчымым шмат у чым дзякуючы актыўнай пазіцыі Прадстаўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» у Пекіне, якое аказала садзейнічанне ў дасягненні мэты па прыцягненню крэдыту.