Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2019

Інфармуем аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках, аформленых у філіяле №703, ЦБП №№707, 709, 722

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №703, ЦБП №№707, 709, 722:

У перыяд часу з 22:00 12.12.2019 да 09:00 16.12.2019 будуць недаступны аперацыі:

  • па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;
  • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 13.12.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 16.12.2019.

У перыяд часу з 23:59 12.12.2019 да 09:00 16.12.2019

  • не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў названых устаноў банка з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!