Навіны банка і прэс-рэлізы
10.12.2019

«Беларусбанк» адкрыў абменны пункт у «Пекіне»

6 снежня 2019 года адбылося адкрыццё абменнага пункта №510/436 «Беларусбанка» ў сучасным атэлі бізнес-класа «Пекін», які ўваходзіць у кітайскую сетку атэляў BTG-Jianguo Hotels & Resorts. Сучасны гасцінічны комплекс з'яўляецца па выніках 2018 года лепшым атэлем Беларусі ў намінацыі World Travel Awards.

OP-Pekin-1

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел дырэктар ЦБП №510 Вадзім Мозаў, намеснік дырэктара ЗТАА «Гасцініца Пекін-Мінск» Цуй Чанцзян і намеснік дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу «Беларусбанка» Аляксей Буркоўскі.

Абменны пункт №510/436 з'яўляецца другім падраздзяленнем найбуйнейшага банка краіны, створаным у рамках супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі.

OP-Pekin-2

Варта адзначыць, што «Беларусбанк» больш за 10 гадоў актыўна працуе на кітайскім рынку і далейшае паглыбленне супрацоўніцтва з'яўляецца для банка стратэгічным вектарам развіцця. Актыўнай фазай партнёрскіх адносін у 2018 годзе стала падпісанне генеральнага пагаднення з плацежнай сістэмай «China Union Pay International» і пачатак абслугоўвання картак UPI ў больш чым 40 тысячах тэрмінальных устройстваў і 500-ста банкаматах банка.

Да канца бягучага года плануецца забяспечыць падтрымку UPI ва ўсіх банкаматах i плацежных тэрміналах краіны. Таксама ў чэрвені 2018 года на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» адкрыта аддзяленне №500/5024, якое ажыццяўляе шырокі спектр банкаўскіх аперацый.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!