6 снежня адбылося пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Вызначаны склад пастаянных камісій Савета Рэспублікі, выбраны іх старшыні.
Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч выбраны членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту i фінансах.
Адзначым, Віктар Ананіч вылучаўся ад Магілёўскай вобласці і на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання кандыдатуру старшыні праўлення «Беларусбанка» падтрымалі ўсе 573 дэпутата.
У адрозненне ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі сумяшчаюць сваю асноўную працу і пасяджэнні ў верхняй палаце.
Даведачна:
Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавека.
Аддзел камунікацый