У Франкфурце-на-Майне 3 снежня гэтага года адбылася 11-я канферэнцыя «Беларусбанка» для партнёраў і кліентаў «На мяжы новага дзесяцігоддзя». Колькасць удзельнікаў перавысіла 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў фінансавых інстытутаў і страхавых кампаній з Германіі, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Польшчы, Аўстрыі, Італіі, Славеніі, Беларусі, а таксама Сусветнага банка, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Канферэнцыю падтрымалі прадстаўнікі органаў дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь: Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага банка, Банка развіцця РБ.
У якасці аднаго са спікераў выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка.
Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі карпаратыўныя кліенты банка, сярод якіх: ААТ «Гродна Азот», СТАА «Белвест», ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу БМК», ДА «Беларуская чыгунка», РУП «Мінскэнерга», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», ТАА «ММПЗ-груп», ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», ААТ «МАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ», ДУ «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».
Прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі і Нацыянальнага банка, Сусветнага Банка, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця падчас панэльных дыскусій выступілі з прэзентацыямі аб інвестыцыйным клімаце Беларусі, напрамках перспектыўнага супрацоўніцтва айчынных і заходніх дзелавых колаў.
Акрамя краінавай панэлі праграмай канферэнцыі ўпершыню было прадугледжана правядзенне 2 бізнес-панэлей: па доўгатэрміновым і кароткатэрміновым фінансаванні.
Падчас 11-ай міжнароднай канферэнцыі адбылiся перагаворы з шэрагам замежных партнёраў, накіраваныя на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, абмяркоўваліся магчымыя ўмовы фінансавання патэнцыяльных праектаў.
У рамках канферэнцыі таксама адбылося падпісанне Пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і DZ Bank AG (Германія).
Канферэнцыя стала платформай для абмеркавання новых бізнес-ідэй і перспектыўных праектаў з удзелам найбуйнейшага банка краіны, беларускіх кампаній і замежных партнёраў. Удзельнікі і госці канферэнцыі высока ацанілі ўзровень правядзення мерапрыемства.