У рамках канферэнцыі «Беларусбанка», якая прайшла 3 снежня ў Франкфурце-на-Майне, адбылося падпісанне Рамачнага пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і DZ Bank AG (Германія). У цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка і кіраўнік структурнага фінансавання DZ Bank AG Фінкен Готфрайд.
У рамках Мемарандума аб узаемаразуменні банкі маюць намер садзейнічаць пошуку перспектыўных сфер супрацоўніцтва для развіцця эканомік Беларусі і Германіі, а таксама прасоўванню фінансава-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Дакумент прадугледжвае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва, абмен вопытам і думкамі, перадавымі практыкамі ў галінах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, а менавіта, у галіне гандлёвага фінансавання, карпаратыўнага бізнесу, транзакцыйнага банкінгу і казначэйскіх аперацый.
Аддзел камунікацый