Навіны банка і прэс-рэлізы
03.12.2019

Кіраўніцтва «Беларусбанка» прыняла ўдзел у Сербска-Беларускім форуме ў Бялградзе

У Бялградзе прайшоў Сербска-Беларускі бізнес-форум. Мерапрыемства арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Галоўныя тэмы форуму - перспектыўныя напрамкі двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Падчас сустрэч і перагавораў кампаніі дзвюх краін абмеркавалі пытанні вядзення бізнесу ў галіне машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, а таксама інструменты банкаўскай падтрымкі гандлёвых аперацый дзвюх краін.

У складзе дэлегацыі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Беларусі ўдзел у форуме прыняў старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч.

forum-serbja-1

У прысутнасці прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі Аляксандра Лукашэнкі і Аляксандра Вучыча падпісаны Дагаворы карэспандэнцкага рахунку ў беларускіх рублях, доларах ЗША і еўра паміж Паштовым Ашчадным банкам і Беларусбанкам.

«Ужо больш за 10 гадоў Беларусбанк сумесна з фінансавымі ўстановамі Сербіі садзейнічае развіццю гандлю паміж дзвюма краінамі. Мы вядзем актыўную работу па павышэнні якасці і эфектыўнасці правядзення плацяжоў нашых кліентаў. Сённяшнія падпісанні адкрываюць нашым сербскім партнёрам шырокія магчымасці для задавальнення патрэб у разліках паміж контрагентамі дзвюх краін у адпаведнасці з вядучымі сусветнымі стандартамі», - адзначыў старшыня праўлення Віктар Ананіч. Паводле яго слоў, дзеючая карэспандэнцкая сетка банка ўключае каля 700 банкаў і дазваляе хутка і эфектыўна ажыццяўляць міжнародныя плацяжы.
«Упэўнены, што адкрыццё прамых карэспандэнцкіх рахункаў у ААТ «ААБ Беларусбанк» будзе сведчыць пра высокі ўзровень узаемнага даверу і з'яўляцца практычным інструментам у рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу паміж нашымі краінамі», - расказаў Віктар Ананіч.

forum-serbja-2

forum-serbja-3

Таксама бакі працягнулі канструктыўны дыялог аб супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю і інвестыцый, у прыватнасці, у праектах з удзелам беларускага і сербскага бізнесу. Падчас перагавораў бакі пацвердзілі гатоўнасць разглядаць двухбаковыя праекты, накіраваныя на пашырэнне знешнегандлёвых аперацый Беларусі і Сербіі, у тым ліку з выкарыстаннем дакументарных форм разлікаў.

«Беларусбанк гатовы і далей уносіць сваю лепту ў развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва. Акрамя традыцыйнай фінансавай падтрымкі мы плануем выступаць у якасці фінансавага эксперта для сербскіх фінансавых інстытутаў і кампаній, якія маюць намер рэалізоўваць сумесныя праекты з беларускімі партнёрамі», - дадаў старшыня праўлення.

forum-serbja-4

На думку экспертаў, гэты эканамічны форум з'яўляецца важнай падзеяй у палітычным і эканамічным жыцці абедзвюх краін. Мерапрыемства таксама паспрыяе ўсталяванню далейшых даверных адносін.

Усё гэта стане магчымым, у тым ліку і дзякуючы афіцыйнаму візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Сербію.

Вынікам сербска-беларускага форуму стала падпісанне двухбаковых пагадненняў і камерцыйных кантрактаў.

Даведачна:

Паштовы Ашчадны Банк (Postal Savings Bank JSC), заснаваны ў 1921 годзе, з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзеючых банкаў у Сербіі, кантрольны пакет акцый якога належыць ураду Сербіі. Паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Postal Savings Bank JSC 4 красавіка 2019 года заключана Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве з мэтай абазначэння асноў доўгатэрміновага стратэгічнага партнёрства і прапановы фінансавых паслуг кліентам кожнага боку, якія задзейнічаны ў паспяховых камерцыйных і інвестыцыйных праектах.

Аддзел камунікацый