Навіны банка і прэс-рэлізы
04.12.2019

Apple Pay цяпер даступны трымальнікам картак Беларусбанка

З сённяшняга дня трымальнікі картак Mastercard і Visa, эмітаваных Беларусбанкам, могуць скарыстацца сэрвісам Apple Pay – лёгкім і бяспечным плацежным інструментам, які поўнасцю змяняе сферу мабільных плацяжоў. Цяпер карыстальнікі iPhone, Apple Watch, iPad і Mac могуць з лёгкасцю праводзіць плацяжы з дапамогай гаджэтаў, пры гэтым захоўваючы ўсе бонусы, якія прадастаўляюцца па плацежных картках.

У аснове сэрвісу Apple Pay ляжыць бяспека і канфідэнцыяльнасць. Пры даданні плацежнай карткі ў Apple Pay, сам нумар карты не захоўваецца ні на ўстройстве, ні на серверах Apple. Для забеспячэння бяспекі, уліковаму запісу ўстройства прысвойваецца ўнікальны нумар, які шыфруецца і бяспечна захоўваецца ў чыпе «Бяспечны Элемент» устройства кліента. Аўтарызацыя транзакцыі ажыццяўляецца дзякуючы ўнікальнаму аднаразоваму сакрэтнаму коду, які генерыруецца дынамічна.

Apple Pay дазваляе вельмі проста рабіць пакупкі на касах магазінаў, а таксама ў прыкладаннях і на вэбсайтах. Пры аплаце пакупак у прыкладаннях або ў Safari праз Apple Pay цяпер больш няма неабходнасці ўручную запаўняць вялікія дакументы з кантактнымі данымі або паўторна ўводзіць звесткі аб дастаўцы і выстаўленні рахунку. Кожная пакупка праз Apple Pay пацвярджаецца літаральна адным дакраненнем пальца да Touch ID або поглядам на экран iPhone для пацвярджэння аперацыі праз Face ID, або ўводам код-пароля на ўстройстве.

Больш падрабязна азнаёміцца з Apple Pay можна тут.