Навіны банка і прэс-рэлізы
03.12.2019

Даходнасць 8% гадавых у доларах ЗША і брокерскае абслугоўванне без камісій: выгадны варыянт для інвестыцый

«Беларусбанк» з 2 снежня 2019 года аказвае кліентам паслугі па куплі аблігацый ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» 2-га выпуску.

Аб'ём эмісіі складае 500 000 долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (са штогадовай афертай на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 8 працэнтам гадавых.

«Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія» 2-га выпуску без камісій. Аблігацыі могуць быць набыты фізічнымі асобамі ва ўстановах банка і праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг».

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.