Навіны банка і прэс-рэлізы
02.12.2019

У Бялградзе прайшлі перагаворы Віктара Ананіча з Паслом Беларусі ў Сербіі Валерыем Брылёвым

У рамках візіту ў Рэспубліку Сербію дэлегацыі «Беларусбанка» ў Бялградзе адбылася сустрэча старшыні праўлення найбуйнейшага банка краіны Віктара Ананіча з Паслом Рэспублікі Беларусь у Сербіі Валерыем Брылёвым. Пашырэнне дзелавых кантактаў і пошук новых напрамкаў супрацоўніцтва сталі асноўнымі тэмамі перагавораў.

peregovory-belgrad-1

Таксама адбылася сустрэча кіраўніцтва «Беларусбанка» і Паштовага Ашчаднага банка Сербіі.

img-belgrad

Адзначым, што кіраўніцтва «Беларусбанка» ў складзе дэлегацыі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў нашай краіны прыме ўдзел у Сербска-Беларускім форуме, які пройдзе 3 снежня ў Бялградзе.

Бізнес-форум пройдзе паралельна візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербію. Дзелавыя колы абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых галінах.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!