Навіны банка і прэс-рэлізы
01.12.2019

Лінейку безадзыўных дэпазітаў папоўніў уклад «Класік безадзыўны Яркі On-line»

«Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў, што з 2 снежня 2019 года ўводзіцца новы тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях: «Класік Безадзыўны Яркі On-line».

  • адкрыццё і кіраванне ўкладам без наведвання структурных падраздзяленняў банка;
  • працэнтная стаўка фіксаваная - 9,2% гадавых;
  • тэрмін захоўвання – 45 дзён;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
  • расходныя аперацыі - не прадугледжаны;
  • магчымасць папаўнення - адсутнічае.

Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!