Паважаныя кліенты!
«Беларусбанк» папярэджвае, што махляры зноў актывізаваліся і, узломліваючы акаўнты карыстальнікаў у сацыяльных сетках, спрабуюць выманьваць персанальныя даныя.
Схема простая: атрымаўшы доступ да акаўнтаў вашых сяброў і блізкіх, ад іх імя зламыснікі дасылаюць вам паведамленне, у якім гаворыцца, што «Беларусбанк» разыгрывае грашовыя прызы сярод трымальнікаў картак. Усё, што трэба для атрымання «прыза» - падаць даныя сваёй карткі. Махляры робяць стаўку на пажылых людзей.
«Беларусбанк» звяртае вашу ўвагу: праверыць інфармацыю аб розыгрышах, акцыях і прызах можна на афіцыйным сайце банка. І самае галоўнае: нікому і ніколі не перадавайце нумар сваёй карты, CVV-код, сесійныя ключы, паролі і іншыя персанальныя даныя.
Аддзел камунікацый