Навіны банка і прэс-рэлізы
25.11.2019

«Дынама-Брэст» датэрмінова заваяваў чэмпіёнскі тытул «Беларусбанк - вышэйшай лігі 2019»

Футбалісты брэсцкага «Дынама» ўпершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі, перамогшы ў матчы 29-га тура «Беларусбанк-вышэйшая ліга-2019» футбольны клуб «Віцебск».

Чэмпіёнскі кубак гульцам каманды «Дынама-Брэст» уручылі кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў і начальнік філіяла №100 - Брэсцкае абласное ўпраўленне «Беларусбанка» Уладзімір Меша.

dinamo-brest-belarusbank-1

dinamo-brest-belarusbank-2

«Беларусбанк» супрацоўнічае з АБФФ з 2013 года і на працягу пяці гадоў захоўвае статус галоўнага партнёра Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

image004

Нагадаем, што з 2006 года футбольны клуб «БАТЭ» нікому не аддаваў пальму першынства.

Варта адзначыць, што «Дынама-Брэст» прадставіць нашу краіну ў розыгрышы Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2020/2021.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!