Учора падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года 2019». Лепшым у намінацыі «Банк» ужо ў 12-ы раз становіцца «Беларусбанк».
Залаты медаль фестывалю атрымлівалі дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу Іна Русаковіч і намеснік дырэктара дэпартамента Аляксандр Вайтовіч.
— Мы вельмі цэнім перамогу ў гэтым конкурсе, паколькі лідары вызначаюцца на аснове маркетынгавых даследаванняў, якія праводзяцца ў першую чаргу сярод спажыўцоў. Нашы кліенты галасуюць за нас. І гэта натхняе і матывуе развівацца, удасканальвацца, станавіцца яшчэ лепш, каб з году ў год пацвярджаць свой статус лідара і Банка № 1, — расказвае Іна Русаковіч.
Конкурс «Выбар года» праводзіцца ў Беларусі з 2002 года. Перамога ў ім - міжнародны сімвал лідарства. Даследаванні паказваюць, што спажыўцы часцей выбіраюць тавары і паслугі, адзначаныя медалём конкурсу.
Аддзел камунікацый