Дэлегацыя «Беларусбанка», якую ўзначальвае старшыня праўлення Віктар Ананіч, прымае ўдзел у 11-м Штогадовым Інвестыцыйным Форуме ВТБ Капітал «РАСІЯ КЛІЧА!».
Інвестыцыйны Форум з'яўляецца вядучым мерапрыемствам па прыцягненні інвестыцый у расійскую эканоміку, спрыяе развіццю ўзаемадзеяння паміж расійскім бізнесам і міжнароднымі інвестарамі.
Праграма Форуму закранае ключавыя трэнды ў сусветнай эканоміцы, развіццё эканомікі Расіі, стратэгіі паскарэння рэгіянальнага росту, тэндэнцыі на рынках пазыковага і акцыянернага капіталаў, пытанні бізнесу і інвестыцый.
На палях Форуму адбыўся шэраг сустрэч і перагавораў з ключавымі партнёрамі «Беларусбанка».
Віктар Ананіч размаўляе з прэзідэнтам – старшынёй праўлення Банка ВТБ Андрэем Косціным
Пытанні пашырэння ўзаемнага супрацоўніцтва, фінансавання гандлю, сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў абмяркоўваліся падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Банка ВТБ. Расійскі банк адзначыў, што «Беларусбанк» з'яўляецца адным з ключавых партнёраў у галіне гандлёвага фінансавання сярод больш чым 75 глабальных банкаў-контрагентаў Групы.
Мікалай Вавохін, памочнік старшыні праўлення «Беларусбанка», Віктар Ананіч, старшыня праўлення «Беларусбанка», Ігар Астрэйка, упраўляючы дырэктар Упраўлення гандлёвага і экспартнага фінансавання - віцэ-прэзідэнт Банка ВТБ
Галоўнай падзеяй першага дня работы форуму стала пленарная сесія «Масты над хвалямі дэглабалізацыі», прысвечаная міжнароднаму супрацоўніцтву расійскіх і замежных кампаній ва ўмовах геапалітычных выклікаў і стварэнню камфортных умоў для інвестыцый у розныя сектары эканомікі Расіі. На сесіі выступіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Даведачна: Форум сабраў звыш 2,5 тысяч гасцей з 68 краін свету - сярод іх буйныя інвестары, кіраўнікі вядучых расійскіх і замежных кампаній, вядомыя спецыялісты ў галіне фінансаў, інвестыцый. У час работы Форуму плануецца правядзенне больш за 8000 дзелавых сустрэч у фармаце адзін на адзін, а таксама падпісанне шэрагу буйных кантрактаў.
Аддзел камунікацый