Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2019

У новым скліканні Палаты Прадстаўнікоў два работніка «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

Па выніках электаральнай кампаніі па выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая ўжо завяршылася, дэпутацкія мандаты атрымалі адразу два прадстаўніка банка.

Жыхары сталічнай Заходняй выбарчай акругі № 102 з сямі кандыдатур аддалі перавагу Марыне Лянчэўскай, начальніку сакратарыята старшыні праўлення, кіраўніку аб'яднанай арганізацыі Беларускага саюза жанчын банка, члену прэзідыума рэспубліканскага БСЖ.

Lenchevskaja-M

А насельніцтва Аршанска-Дняпроўскай выбарчай акругі № 26 у большасці сваёй прагаласавала за Віталя Васюкова, дырэктара філіяла № 215 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Оршы.

Vasjukov-V

Да працы ў Парламенце новага склікання зноў абраныя дэпутаты прыступяць ужо ў снежні.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!