«Беларусбанк» дапоўніў лінейку крэдытаў для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу новым крэдытам за кошт рэсурсаў Сусветнага банка пры падтрымцы Банка развіцця.
Цяпер беларускія кампаніі малога і сярэдняга бізнесу, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі могуць атрымаць ільготныя крэдыты ў еўра па рэкордна нізкай стаўцы - ад 3,2% гадавых (прывязаная да стаўкі EURIBOR 6М). Тэрмін крэдытавання складае да 10 гадоў. Пры гэтым банк не абмяжоўвае суб'ектаў МСБ нейкімі лімітамі і дае крэдыты ў аб'ёмах неабходных для працы бізнесу.
Мы прадастаўляем адтэрміноўку па асноўным доўгу да 24 месяцаў пры фінансаванні інвестыцыйнай дзейнасці - на набыццё, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт асноўных сродкаў, і да 6 месяцаў пры крэдытаванні бягучай дзейнасці - на фінансаванне абаротнага капіталу.
Аддзел камунікацый