Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Цэнтрвыбаркам Беларусі на пасяджэнні падвёў вынікі выбараў у верхнюю палату Парламента, якія адбыліся 7 лістапада.
Віктар Ананіч вылучаўся ад Магілёўскай вобласці і на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання кандыдатуру старшыні праўлення «Беларусбанка» падтрымалі ўсе 573 дэпутата.
Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавека.
Савет Рэспублікі - гэта верхняя палата Парламента, якая выконвае важную ролю ў эканамічным і сацыяльным развіцці краіны, рэалізацыі задач дзяржаўнага будаўніцтва і дэмакратычнага развіцця грамадства.
Аддзел камунікацый