Навіны банка і прэс-рэлізы
05.11.2019

Інфармуем пра закрыццё філіяла № 703 у г. Бабруйску і стварэнні на яго базе ЦБП (прэс-рэліз)

Паважаныя кліенты!

Звяртаем вашу ўвагу на хуткае закрыццё філіяла № 703 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Бабруйску.

Апошні працоўны дзень філіяла - 13 снежня 2019 года. З 14 снежня 2019 года на яго базе ствараецца ЦБП № 703 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Бабруйску.

Дата спынення філіялам № 703 у г. Бабруйску (БІК AKBBBY21703) удзелу ў міжбанкаўскіх разліках — 14.12.2019. БІК пераемніка AKBBBY2X — ААТ «ААБ Беларусбанк».