Навіны банка і прэс-рэлізы
04.11.2019

Банк не «раздае» грошы і юбілей адсвяткуе ў 2022-м. Махляры прыдумалі новую схему (прэс-рэліз)

Паважаныя кліенты! Банку стала вядома, што зламыснікі прыдумалі новы спосаб выманьваць вашы асабістыя даныя.

Працуе гэта так: махляры атрымліваюць несанкцыянаваны доступ да старонак карыстальнікаў у сацыяльных сетках і ад іх асобы рассылаюць паведамленні асабістым кантактам з інфармацыяй пра тое, што ААТ «ААБ Беларусбанк» да свайго юбілею дорыць падарункі ў выглядзе грашовых сродкаў і выплаты павышаных працэнтаў па астатку на рахунку. Для атрымання падарункаў карыстальнікаў просяць паведаміць даныя плацежных карт, астаткі грашовых сродкаў на рахунках, нумары мабільных тэлефонаў, прывязаных да інтэрнэт-банкінгу, аднаразовыя СМС-коды і пашпартныя даныя.

паролі ад інтэрнэт-банкінгу

У залежнасці ад атрыманай інфармацыі, зламыснікі ажыццяўляюць грашовыя переводы або з выкарыстаннем рэквізітаў плацежнай карты, або праз інтэрнэт-банкінг (уваход праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ).

Звяртаем вашу ўвагу! 100-гадовы юбілей банк адзначыць толькі ў 2022-м годзе і аб усіх акцыях і мерапрыемствах паведаміць кліентам праз афіцыйныя каналы камунікацый. Акрамя таго, работнікі банка ніколі не пытаюць у кліентаў даныя плацежных карт, астаткі на рахунках, пашпартныя даныя і аднаразовыя СМС-паролі. Запыт даных кліента магчымы толькі спецыялістамі Кантакт-цэнтра банка, калі званок ініцыіраваў сам кліент.

Выдаванне толькі пашпартных даных не дазволіць махлярам скарыстацца вашымі грашовымі сродкамі. Але калі акрамя перадачы персанальных даных, вы перадалі яшчэ і СМС-коды, якія банк накіроўвае на тэлефонны нумар кліента, або коды з карты кодаў для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, сродкі на вашых рахунках апынуцца ў небяспецы. Маючы гэтыя даныя, зламыснікі могуць зарэгістраваць вас у МСІ і атрымаць магчымасць аўтарызавацца ў вашым інтэрнэт-банкінгу.

Калі вы ўсё ж паведамілі свае персанальныя даныя незнаёмым людзям, неадкладна звярніцеся ў бліжэйшае аддзяленне банка або патэлефануйце ў Кантакт-цэнтр банка па нумары 147.

Аддзел камунікацый