Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2019

Добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01.11.2019 г. паніжае працэнтныя стаўкі па нанова заключаных крэдытных дагаворах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на ўмовах, вызначаных банкам. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах зараз складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 3,6 працэнтных пункта.

Акрамя таго, з 01.11.2019 г. паніжэнне працэнтных ставак банк ажыццяўляе і па шэрагу крэдытаў на спажывецкія патрэбы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by ці патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.