Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2019

«Хуткакасы» без касіра. «Беларусбанк» выступіў банкам-экваерам у праекце гандлёвай сеткі «Суседзі»

хуткакасыПакупнікі крамы «Суседзі» ў гандлёвым цэнтры «Рыга» могуць разлічвацца за пакупкі на касах самаабслугоўвання («Хуткакасах»), аплачваючы тавары банкаўскай плацежнай картай, смартфонам або разумным гадзіннікам.

Цяпер губляць час у чэргах, каб ажыццявіць куплу, не абавязкова.

Чатыры «хуткакасы» працуюць у кругласутачным рэжыме, як і сама крама. З іх дапамогай можна сканаваць і ўзважваць тавары, выкарыстоўваючы настройкі меню на беларускай, рускай або англійскай мовах. Для большай зручнасці ў касы самаабслугоўвання ўбудаваны галасавы памочнік.

Новыя касы таксама інтэграваны з бонуснай праграмай «Купілка»: назапашваць або спісваць бонусы - выбар па-ранейшаму за пакупніком.

Дзякуючы касам самаабслугоўвання паход у краму стаў больш хуткім і зручным.