З 1 лістапада па 31 снежня бягучага года «Беларусбанк» прапануе вам 15-працэнтную зніжку на страхоўку «З клопатам аб дзецях». Прапанова дзейнічае пры заключэнні дагавору страхавання на суму 3000 або 5000 рублёў. Пры гэтым сума страхавога ўзносу складзе ўсяго 24 і 40 рублёў адпаведна.
Каб аформіць страхоўку, не абавязкова ехаць у аддзяленне банка або наведваць страхавую кампанію. Сэканоміць час можна, аформіўшы страхоўку анлайн на сайце або ў Інтэрнэт-банкінгу.
Перавагай паслугі з'яўляецца аператыўнасць выплаты. Калі ваша дзіця ўсё ж трапіла ў непрыемную сітуацыю, страхоўшчык абавязваецца ажыццявіць страхавую выплату не пазней за 10 працоўных дзён пасля атрымання ўсіх неабходных дакументаў.
Аддзел камунікацый