Навіны банка і прэс-рэлізы
30.10.2019

«Беларусбанк» выступіў генеральным партнёрам міжнароднага эканамічнага форуму KEF-2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў генеральным партнёрам «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» KEF-2019, які пройдзе з 31 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года ў беларускай сталіцы. Такі статус найбуйнейшы банк краіны прымярае на сябе ўжо другі год запар. Для банка стала добрай традыцыяй падтрымліваць падобныя значныя мерапрыемствы і садзейнічаць высокаму ўзроўню дыскусіі па пытаннях эканамічнага развіцця ў краіне, а таксама супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі.

У канферэнцыі «KEF-2019: Нябачная рука Левіяфана» ад банка прымуць удзел старшыня праўлення Віктар Ананіч, намеснікі старшыні праўлення Аляксандр Ягораў і Святлана Кажэкіна, а таксама дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгу Антон Даўгавечны.

У гэтым годзе на парадку дня вядучага эканамічнага форуму стаяць пытанні трансфармацыі ролі дзяржавы ў сучасным свеце ў пошуках балансу паміж дзяржавай і рынкам у Беларусі і рэгіёне, а таксама падыходы да выпрацоўкі і рэалізацыі эканамічнай палітыкі ва ўмовах змененых умоў знешняга асяроддзя.

эканамічны форум KEF-2019

Рэгіянальныя канферэнцыі KEF-2019 ужо прайшлі ва ўсіх абласных гарадах краіны з 23 верасня па 4 кастрычніка. Іх партнёрам таксама выступіў «Беларусбанк».