Навіны банка і прэс-рэлізы
15.10.2019

Аб увядзеннi ўзнагароджання за ўлік асобных выпускаў аблігацый на рахунках «дэпо» фізічных асоб (прэс-рэліз)

Інфармуем аб увядзенні з 01.11.2019 дэпазітарыем ААТ «ААБ Беларусбанк» для кліентаў – фізічных асоб узнагароджання за фіксацыю і ўлік (захоўванне) на рахунку «дэпо» аблігацый, эмітэнт якіх знаходзіцца на дэпазітарным абслугоўванні ў іншым дэпазітарыі.

Памер названага ўзнагароджання складае 20 беларускіх рублёў у квартал (поўны або няпоўны) за кожны выпуск аблігацый. Узнагароджанне ўтрымліваецца пры спісанні такіх аблігацый з рахунку «дэпо» кліента па яго даручэнні.

Звяртаем увагу, што дзеянне гэтага ўзнагароджання не распаўсюджваецца на ўладальнікаў аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, ААТ «ААБ Беларусбанк» і эмітэнтаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў дэпазітарыі банка.

Інфармацыю аб дэпазітарыі, на абслугоўванні ў якім знаходзіцца эмітэнт аблігацый, можна атрымаць на сайце Рэспубліканскага цэнтральнага дэпазітарыя каштоўных папер.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце банка і па тэл. 147.