Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2019

Віншуем з Днём маці!

Шаноўныя мамы!

Каманда «Беларусбанка» шчыра віншуе кожную з Вас з самым пяшчотным і кранальным святам - Днём маці.

Мы жадаем, каб вашы вочы свяціліся толькі ад шчасця, каб вашы сэрцы перапаўняла гордасць за любімых дзяцей, каб здароўе не падводзіла, а настрой заўсёды быў добрым і сонечным.

Няхай у вашых дамах пануе згода і ўтульнасць, а блізкія людзі апраўдваюць надзеі і нязменна радуюць сваёй увагай.

Міру і дабра вам, вашым родным і блізкім!

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!