Навіны банка і прэс-рэлізы
15.10.2019

«Беларусбанк» прадстаўляе новую паслугу «Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў»

добраахвотнае медыцынскае страхаванне«Беларусбанк» рэалізуе новую страхавую паслугу – добраахвотнае медыцынскае страхаванне, якое дазволіць кліентам банка атрымаць арганізацыю якаснай і аператыўнай медыцынскай дапамогі ў рамках выбранай праграмы страхавання.

Праграма прадугледжвае:

  • даступнасць медыцынскага абслугоўвання больш чым у 600 арганізацыях аховы здароўя, уключаючы недзяржаўныя медыцынскія цэнтры;
  • кругласутачную падтрымку па арганізацыі медыцынскага абслугоўвання высокакваліфікаванымі профільнымі спецыялістамі па тэлефоне;
  • магчымасць выбару праграмы страхавання, а таксама афармлення поліса да 5 чалавек;
  • нізкі кошт праграм страхавання - ад 120 беларускіх рублёў на 1 год;
  • магчымасць атрымання падаходнага падатковага выліку на суму выплачанага страхавога ўзносу

Для афармлення паслугі «Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў» неабходна звярнуцца ў аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк».